Беларусь учора і сяньня. Язэп Найдзюк, Іван Касяк. (1993)

. 372

Язэп Найдзюк, Іван Касяк
БЕЛАРУСЬ УЧОРА І СЯНЬНЯ
Папулярны нарыс з гісторыі Беларусі

ПРАДМОВА

Прыймаючы ўдзел у культурнай працы на беларускай адраджэнскай ніве, прышлося ня раз саткнуцца з вялікім зацікаўленьнем беларускай гісторыяй сярод беларускіх масаў, асабліва сярод беларускае моладзі. Вельмі часта нясьведамыя ці мала сьведамыя беларусы пры спатканьні і ў гутарцы на беларускія тэмы ставілі пытаньні: ці ёсьць, ці была беларуская гісторыя, ці жылі калі-небудзь беларусы і г. д.? Пытаньні гэтыя паўставалі пад уплывам агітацыі розных польскіх нацыяналістаў-шавіністаў і расейскіх чорнасоценцаў, якія цьвердзілі, што беларусаў ніколі ня было і што беларускі рух — гэта штучная выдумка. Ясна, усю гэту хлусню прыходзілася выясьняць. Каб, аднак, добра выясьніць і даваць добрыя адказы, трэба было бліжэй зацікавіцца гісторыяй Беларусі. У сувязі з гэтым пасьля паўстала ў мяне думка напісаць і выдаць кароткую папулярную брашуру пра гісторыю Беларусі, пра нашую мінуўшчыну і беларускі адраджэнскі рух, што я і зрабіў у 1940 годзе, за часоў летувіскае ўлады ў Вільні, дзе выдаў невялікую кніжыцу пад назовам «Беларусь учора і сяньня».

Пазьней паўстала думка пашырыць гэтую брашуру і гэта было зроблена ў 1941 годзе. Калі-ж аддаваў яе ў друк, спачатку ў газэту «Голас вёскі», і калі бачыў, што няма падручніка з гісторыі Беларусі, дык стараўся датасаваць яе да школьнае праграмы з гісторыі Беларусі і зрабіць, каб гэтая праца была дапаможнікам для вывучаньня нашае гісторыі, аж пакуль ня будзе адпаведнага добра апрацаванага падручніка.

Пры апрацоўцы гэтых нарысаў былі вакарыстаныя галоўным чынам працы з гісторыі Беларусі ведамых гісторыкаў — прафэсараў: У . Ігнатоўскага, У . Пічэты, М. Доўнар-Запольскага, М. Любаўскага, Е. Карскага, акадэмікаў: В. Ластоўскага і В. Шчэрбакова, а таксама працы з галіны гісторыі Беларусі і беларускага адраджэнскага руху ведамых беларускіх дзеячоў: П. Крэчэўскага, А. Станкевіча, М. Шкялёнка, д-ра Я. Станкевіча, К. Езавітава, А. Луцкевіча і другіх. Праца мая ў бальшыні зьяўляецца кампіляцыйнай. Зноскі-ж не паданы з прычынаў тэхнічных, а таксама і дзеля таго, што яна ёсьць папулярнай, а не навуковай працай. У ёй, аднак, узяты на ўвагу найнавейшыя дасягненні гісторыяграфіі.

Апісаньні падзеяў апошніх гадоў на Беларусі апёртыя на дакумантах, сабраных у сваім асабістым архіве, на вестках, атрыманых ад розных дзеячоў — удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху, а таксама на ўспамінах асабіста перажываных падзеяў.

У працы над гэтай кніжкай меў я помач ад: сп. Мікалая Шкялёнка, які, можна сказаць, быў хросным бацькам першага выданьня яе; сп. Адама Станкевіча, які памагаў літаратурай і добрай радай і сп. рэдактара Антона Адамовіча, які пераглядаў і рабіў некаторыя папраўкі ў часе ейнага друку ў газэце «Голас вёскі». За гэта ўсім ім шчыра дзякую.

Студыюючы гістарычную літаратуру, я запісваў усе напатканыя працы, у якіх можна знайсьці тыя ці іншыя весткі пра Беларусь і беларусаў, і падаю іх пры гэтай кніжцы як матар’ял да бібліяграфіі гісторыі Беларусі, а таксама як дапаможнік для ўсіх, хто будзе далей і шырэй распрацоўваць гісторыю Беларусь.

На заканчэньне мушу сказаць, што калі набор кніжкі быў ужо гатовы і калі многія мамэнты былі яшчэ раз перадуманыя, мне хацелася зрабіць некаторыя папраўкі. Бяручы, аднак, пад увагу, што гэта пацягнула-б за сабою і кошты і затрымала-б друк, я наважыў пусьціць яе ў сьвет у такім выглядзе, у якім яна ёсьць, бо спадзяюся, што і гэтак яна ня будзе зусім бязвартаснай для вывучаньня беларускае гісторыі, для беларускае справы і для дабра беларускага народу.

Менск 12.5.1943

Я. НАЙДЗЮК

ЗЬМЕСТ

  • Прадмова
  • Частка першая – АД СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА ДРУГОЙ СУСЬВЕТНАЙ ВАЙНЫ (Язэп Найдзюк)
  • Разьдзел I Што гэта гісторыя.— Ці ёсьць гісторыя Беларусі? Як выглядала Беларусь у сівой мінуўшчыне.— Геаграфічнае палажэньне Беларусі.— Абвадненьне.— Глеба.— Клімат.— Ледавіковы пэрыяд.— Расьліннасьць і жывёліннасьць.— Першыя насельнікі.— Эпоха палеаліту і нэаліту.— Мэталічная эпоха.— Выкапні
  • Разьдзел II Адкуль узяліся людзі на Беларусь— Расавае іхнае паходжаньне.— Арыйцы — Славяне ды іхная прабацькаўшчына.— Сямейны, гаспадарскі, культурны і грамадзкі быт славянаў. — Плямёны.— Характарыстыка славянаў
  • Разьдзел ІІІ Разыход славянаў і ягоныя прычыны.— Кдрункі разыходу .—Засяленьне нашага краю і ягоны назоў.— Нашыя плямёны: Крывічы, Радзімічы, Дрыгвічы, Севяране, Вяцічы, Дзераўляне, Яцьвягі і Голядзь — Утварэньне беларускага народу.— Готы.— Хазары.— Варагі
  • Разьдзел IV Дзяржаўна-палітычная арганізацыя беларускага народу .— Утварэньне беларускіх княстваў — Галоўныя цэнтры: Полацк, Смаленск, Тураў, Чарнігаў.— Дзяржаўны лад: князь, дружына, веча.— Грамадзкі лад: земскія баяры, гараджане, сяляне, рабы.— Сямья, заняткі, вырабы.— Прадметы ўвозу і вывазу .— Гандлёвыя сувязі з арабамі, баўгарамі, грэкамі,хазарамі і варагамі.— Гандлёвыя шляхі.— Вялікі шлях з«Вараг у Грэкі».— Дзяржава Рурыкавічаў
  • Разьдзел V Ноўгарад і Кдеў як два галоўныя цэнтры дзяржавы Рурыкавічаў.— Полацк — беларускі цэнтр.— Задзіночваньне беларускіх земляў.— Рагвалод і Рагнеда.— Змаганьне Рурыкавічаў з Полацкам.— Прычыны змаганьня.— Прыймо хрысьціянства.— Ізяслаў і Брачыслаў
  • Разьдзел VІ Усяслаў Полацкі і ягоная дзейнасьць.— Далейшае змаганьне з Кіевам.— Усяславічы.— Высылка полацкіх князёў у Грэцыю.— Выезд некаторых князёў у Летуву і ў беларускія заходнія землі
  • Разьдзел VII Роля Смаленскага княства.— Чарнігаўскае і Турава-Пінскае княствы.— Палітычныя і гандлёвыя дачыненьні з немцамі.— Першыя гандлёвыя граматы.— Беларусы на ўзьбярэжжы Балтыцкага мора
  • Разьдзел VIII Культура і асьвета.— Значэньне хрысьціянства.— Усходні абрад.— Пісьменнасьць.— Мова. Прадслава (Эўфрасіня) Полацкая.— Клімант Смаляціч.— Кірыла Тураўскі.— Помнікі старадаўнай пісьменнасьці
  • Разьдзел IX Сацыяльныя дачыненьні ў Беларусь— Пашырэньне ўладаньняў мечаносцаў.— Выкарыстоўваньне Аўкштотцаў і Жмудзінаў.— Заняпад Полаччыны, Смаленску і Турава.— Крыжаносцы. Беларуска-жмудзінска-аўкштоцкія дачыненьні
  • Разьдзел X Тварэньне новага палітычнага беларускага цэнтру ў Наваградку .— Міндаўг.— Змаганьне з
    Жмудзяй.— Сьмерць Міндаўга.— Таўцьвіл і Страйнат.—Вайшэлак.— Трайдзень.— Віцень.— Новы назоў беларускага задзіночанага гаспадарства.— Характарыстыка гэтага гаспадарства
  • Разьдзел XI Гедымін.— Пераносіны беларускага палітычнага цэнтру ў Вільню і задзіночаньне каля яго ўсіх беларускіх земляў.— Альгерд.— Вайна з татарамі— Першыя сутычкі з Масквой і Польшчай. — Беларушчына пры дварох князёў Вялікага Княства Літоўскага
  • Разьдзел XII Нутраное змаганьне.— Ягайла, Кейстут, Вітаўт і Андрэй.—Вунія Ягайлы з Польшчай.— Першыя прывілеі для баяраў.—Грунвальдская бітва.— Змаганьне з палякамі за незалежнасьць Вялікага Княства
  • Разьдзел XIII Прычыны ўзросту Вялікага Княства.— Нацыянальны склад Княства: беларусы, летувісы, украінцы, палякі, расейцы,немцы, татары, жыды.— Дачыненьні з суседзямі: немцамі,татарамі, расейцамі і палякамі
  • Разьдзел XIV Гаспадары Вялікага Княства Літоўскага: Сьвідрыгайла, Жыгімонт І, Казімір, Аляксандар, Жыгімонт ІІ.— Прывілеі.— Бунты.— Войны з Масквой. Проціпольскія настроі
  • Разьдзел XV Жыгімонт Аўгуст.— Вайна з Масквой за Лівонію.— Люблінская вунія.— Абарона незалежнасьці Вялікага Княства магнатамі (вяльможамі).— Характар і галоўныя асновы Люблінскае вуніі
  • Разьдзел XVI Польскі наступ.— Спробы разарваць Люблінскую вунію.— Сьцяпан Баторы. — Далейшы ход вайны з Масквою.— Жыгімонт IV Ваза. — Пашырэньне польскіх уплываў.— Рэлігійныя змаганьні.— Праваслаўе.— Каталіцтва.— Пратэстантызм.— Берасьцейская вунія
  • Разьдзел XVII Беларуская культура ў Вялікім Княсьцьве.— Сувязь з захадам.— Гуманізм.— Друкарні.— Кнігі.— Францішак. Скарына.— Васіль Цяпінскі.— Сымон Будны.— Браты Мамонічы.— Беларускія летапісы.— Значаньне беларускае культуры і мовы ў Вялікім Княсьцьве
  • Разьдзел XVIII Школы: праваслаўныя, каталіцкія, вуніяцкія і пратэстанцкія.— Іхная характарыстыка
  • Разьдзел XIX Беларускія суды і законадаўства.— Копныя Суды.— Судзебнік Казіміра Ягайлавіча.— Статут Вялікага Княства.— Суды намесьніцкія, ваяводзкія, вялікага князя, рады.— Суды земскія, замковыя і падкаморскія.— Агульная характарыстыка суду
  • Разьдзел XX Палітычны лад.— Вялікі князь.— Гаспадарская Рада. Соймы.— Адміністрацыя.— Грамадзкі лад.— Баярства.— Вяяльможы (магнаты). —Шляхта.— Мяшчане.— Сяляне
  • Разьдзел XXI Народная гаспадарка.— Рамяство і гандаль.— Жыды ў народнай гаспадарцы.— Аграрная рэформа.— Палажэньне сялянства і мяшчанства — Першыя беларускія паўстаньні супроць паноў і польскіх уплываў
  • Разьдзел XXII Беларусь пасьля Люблінскае і Берасьцейскае вуніяў.— Адыход беларускага баярства ад свайго народу .— Рэлігійныя змаганьні.— «Брацтвы».— Сялянскія паўстаньні.— Расейскапольскія войны за Беларусь і Украіну .— Спробы Я. Радзівіла і П. Сапегі ўзнавіць Беларускае Гаспадарства.—Забарона польскім соймам ужываць беларускую мову ў афіцыйным жыцьці
  • Разьдзел ХХІІІ Палітычныя і эканамічныя абставіны жыцьця беларускага народу ў XVIII стагодзьдзі.— Паўстаньні беларускага сялянства ў XVIII стагодзьдзі.— Беларускае сялянства перахоўвае нацыянальныя беларускія вартасьці.— Расейскія інтэрвэнцыі.— Падзел Польшчы і Беларусі
  • Разьдзел XXIV Беларусь пад Расеяй.— Русыфікацыя краю.— Касаваньне вуніі.— Эканамічнае палажэньне. — Сялянскія паўстаньні.—Расейскія і польскія ўплывы.— Напалеонаўская вайна.—Думкі ўзнавіць Вялікае Княства.— Пачаткі беларускага адраджэнскага руху .— Першыя беларускія пісьменьнікі.—Зацікаўленьне навукоўцаў Беларусьсю.— Паўстаньне 1863 г.Кастусь Каліноўскі. — «Мужыцкая Праўда».— Ігнат Грынявіцкі.— Францішак Багушэвіч.— Першыя беларускія арганізацыі
  • Разьдзел XXV Першыя беларускія палітычныя арганізацыі.— «Наша Доля», «Наша Ніва».— Беларускія адраджэнцы.— Беларускае палітычнае, нацыянальнае, грамадзкае, культурнае, гаспадарскае і рэлігійнае жыцьцё перад першай сусьветнай вайной
  • Разьдзел XXVI Сусьветная вайна і беларускі адраджэнскі рух.— Рэвалюцыя ў Расеі.— Усебеларускі Кангрэс.— Беларуская Рада.—Акт 25 сакавіка 1918 г.— Арганізацыя беларускага войска.— Змаганьне за рэалізацыю акту 25 сакавіка.— Бальшавіцка -польская вайна.— Слуцкае паўстаньне.— Рыскі трактат.—Падзел Беларусі
  • Разьдзел XXVІI Праўнае палажэньне беларускага народу пад Польшчай.— Беларускае парлямэнтарнае прадстаўніцтва ў польскім сойме.— Беларускія палітычныя партыі і арганізацыі.— Беларускія культурна-асьветныя, навуковыя і гаспадарскія арганізацыі і таварыствы.— Рэлігійныя справы. — Беларускія школы, тэатр, каапэратывы, выдавецтва, прэса.— Польская асыміляцыйная палітыка ў дачыненьні да беларусаў.
  • Разьдзел XXVІІІ Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.— Праўнае палажэньне.— Нацыянальны беларускі рух, культурная беларуская праца і дачыненьне “да яе бальшавікоў.— Ліквідацыя бальшавікамі беларускага нацыянальнага руху і беларускіх дзеячоў.— Калгасы і змаганьне з імі беларускага сялянства.— Русыфікацыйная палітыка.— Далучэньне Заходняе Беларусі да БССР. — Упадак БССР
  • Разьдзел XXIX Беларускі рух у Лацьвіі і Летуве.— Беларуская эміграцыя.—Беларускія эмігранцкія цэнтры ў Празе, у Задзіночаных Штатах Паўночнай Амэрыкі, у Аргентыне, Францыі, Варшаве і Бэрліне
  • Частка другая – ДРУГАЯ СУСЬВЕТНАЯ ВАЙНА I ПАВАЕННЫ ЧАС (Іван Касяк)
  • Разьдзел XXX Экспансыя Нямеччыны ў Эўропе.— Падзел Польшчы і заваяваньне Заходняй Беларусі арміямі СССР.— Супрацоўніцтва і напружаньне адносін паміж СССР і Нямеччынай.—Заходняя Беларусь пад уладай СССР
  • Разьдзел XXXI Заваяваньне Нямеччынай Заходняй і Паўдзённай Эўропы.—Напад Нямеччыны на СССР.— Дзейнасьць беларусаў у Цэнтральнай Эўропе.— Нямецкая акупацыя і вайсковая адміністрацыя Беларусі.— Захады беларусаў дзеля арганізацыі беларускай адміністрацыі.— Польская дзейнасьць у Заходняй Беларусі.— Нямецкая палітыка адносна жыдоўскага насельніцтва.— Аднаўленьне рэлігійнага жыцьця на Усходняй Беларусі.— Пачатак «Менскай Газэты»
  • Разьдзел XXXII Нямецкая цывільная адміністрацыя на ўсходзе Эўропы і на Беларусі.— Падзел Беларусі немцамі.— Д-р I. Ермачэнка, кс.В. Гадлеўскі і праф. В. Іваноўскі на Беларусі— Рэлігійнае жыцьцё.— Вымардаваньне жыдоў немцамі.— Прапагандыстыя, Саюз Беларускай Моладзі і нямецкія пляны на будучыню для Беларусь— Прэса, выдавецтвы і культурна-мастацкае жыцьцё
  • Разьдзел XXXIII Арганізацыя маскоўскім урадам партызанскай дывэрсыі на Беларусі.— Польская, беларуская і жыдоўская партызанка.— Установа Мужоў Даверу .— Арганізацыя Беларускай Самааховы.— Арганізацыя чыгуначных і іншых батальёнаў для аховы і барацьбы супроць партызанаў.— Абаронныя вёскі.— Беларуская Незалежніцкая Партыя.— Польская акцыя сярод каталікоў.— Выдаленьне д-ра Ермачэнкі з Беларусі.— Забойствы беларускіх дзеячоў маскоўскімі агэнтамі
  • Разьдзел XXXIV Асаблівасьці абставінаў у вайсковай зоне Беларусь— Дзейнасьць беларускай адміністрацыі ў Бранскай акрузе.— Беларуская адміністрацыя ў Смаленскай і Магілеўскай акругах
  • Разьдзел XXXV Нямецкія паражэньні на ўсходнім фронце.— Экспансыя савецкай партызанкі на Беларусь— Стварэньне і дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады.— Мабілізацыя Беларускай Краёвай Абароны і ейнае змаганьне.— Далучэньне Палескай і Берасьцейскай акругаў да Беларусі.— Школы на Беларусі
  • Разьдзел XXXVI Другі Усебеларускі Кангрэс, яго прабег ды пастановы
  • Разьдзел XXXVII Эвакуацыя з Беларусь— Дзейнасьць Беларускай Цэнтральнай Рады ў Нямеччыне.— Беларускія жаўнеры ў 30-й дывізіі Зіглінга.— Арганізацыя 1-га кадравага батальёну БКА ў Бэрліне — Прыняцьце новага Статуту БЦР.— Батальён парашутыстых у Дальвіцы.— Арганізацыя штурмовай брыгады«Беларусь».— Вайсковыя зьнішчэньні на Беларусі і савецкі тэрор
  • Разьдзел XXXVIII Узнаўленьне БССР маскоўскім урадам.— БССР — сябра ААН.— Русыфікацыя Беларусі і эксплёатацыя яе для імпэрскіх мэтаў Савецкай Расеі
  • Разьдзел XXXIX Беларускія бежанцы ў Нямеччыне.— Падзел эмігрантаў на беларусаў і «крывічоў».— Нутраное змаганьне паміж палітычнымі напрамкамі эмігрантаў
  • Разьдзел XL Эміграцыя беларускіх бежанцаў (ДП) з Нямеччыны.— Прыезд беларускіх бежанцаў у ЗША ды іх грамадзкая дзейнасьць.— Захаваньне падзелу беларусаў на прыхільнікаў БЦР і БНР.— Грамадзкая дзейнасьць беларусаў у Канадзе,Аўстраліі, Заходняй Нямеччыне і Англіі
  • Хронолёгія (Язэп Найдзюк)
  • Пасьляслоўе (Анатоль Грыцкевіч)


Каталог TUT.BY Яндекс.Метрика